22.09.2019 Мерапрыемствы, прысвечаныя 105-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны

22 верасня 2019 года на тэрыторыі Пінскага раёна адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да 105 угодкаў пачатку Першай сусветнай вайны.
На Піншчыне такія вёскі як Дабраслаўка, Лышча, Мокрая Дубрава, Новы Двор, Сташаны, Лагішын непасрэдна звязаны з Палескім (Лагішынскім) контрнаступам расійскіх войск, які адбыўся 21-23 верасня 1915 года.
Раніцай 22 верасня 1915 года ў баі пад Лышча здзейсніла свой подзвіг сястра міласэрнасці Рыма Міхайлаўна Іванова, пасмяротна ўзнагароджаная афіцэрскім ордэнам святога Георгія IV ступені.
У дадзеных мерапрыемствах, прысвечаных Палескай (Лагішынскай) аперацыі і ўшанаванню памяці Рымы Івановай, актыўны ўдзел прыняў к.г.н., дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Міхаіл Віктаравіч Цуба.