На сустрэчы з пісьменніцай
12 снежня 2019 года ў межах мерапрыемстваў “Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019” кафедра гісторыка-культурнай спадчыны (кіраунік Н.А. Васільчанка) і СНДЛ “Спадчына” (кіраўнік М.В. Цуба) прымалі ўдзел у творчым вечары вядомай беларускай пісьменніцы і журналісткі Наталлі Васільеўны Бабінай. Ва ўступным слове М.В. Цуба расказаў аб творчым шляху пісьменніцы, якая затым падрабязна паведала аб некаторых сваіх кнігах, а таксама аб планах на будучае. У ходзе сустрэчы студэнты прадстаўнікі СНДЛ “Спадчына” задалі шматлікія пытанні, на якія прагучалі змястоўныя адказы пісьменніцы.










