Cвяты і абрады беларусаў

Кляшчук, А.В. Карагод беларускіх абрадаў/ Анатоль Кляшчук.-Мінск: Беларусь, 2015. – 383 с.: іл.
 
Кніга выйшла у выдавецтве «Беларусь» напрыканцы 2015 года і прызнана лепшым фотаальбомам у намінацыі «Фотапогляд» у рамках конкурсу «Мастацтва кнігі» на ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. 
Кніга з'яўляецца вынікам плённай працы вядомага фотамастака, які на працягу многіх гадоў рабіў здымкі ў розных гарадах і вёсках, дзе яшчэ захаваліся ўнікальныя беларускія абрады.
Барыс,С.В. Сцежкамі дзядоў: народны быт беларусаў/  С.В.Барыс. -  Мінск:  Беларуская навука, 2015. – 295 с.: іл. -  (Традыцыйны лад жыцця). 
 
У кнізе ў папулярнай форме апісваецца ўклад народнага жыцця ў беларускай вёсцы ХІХ і пачатку ХХ ст.: асаблівасці паселішчаў і іх развіццё, заняткі жыхароў (пераважна вяскоўцаў), сувязі паміж паселішчамі, сямейнае выхаванне і пачатковая адукацыя, адпачынак сялян (каляндарныя і сямейныя святы), народныя песні. Вялікая ўвага надаецца працы сялян у той час, калі на вёсцы пераважала натуральная гаспадарка. Паказваецца ўплыў дасягненняў развіцця тэхнікі і культуры народа на быт сялян. Расказваецца аб тым, як захоўваюцца народныя традыцыі ў нашай краіне. У дадатку змешчана старадаўняя сістэма мер і слоўнік устарэлых паняццяў.
Валодзіна, Т. В. "Ядраное жыта гаспадара кліча...": каляндарны год у абрадах і звычаях / Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак. - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 356 с. : іл. - (Традыцыйны лад жыцця). - Бібліягр.: с. 353-354. 

Распавядаецца пра ўсе традыцыйныя каляндарныя святы, звычаі і абрады Беларусі з іх рэгіянальнымі асаблівасцямі. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным аўтарамі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную адраднасць беларусаў як найважнейшую сферу і падсістэму жыццядзейнасці нашага народа. Адрасуецца этнографам, фалькларыстам, гісторыкам, усім, хто цікавіцца народным побытам і творчасцю беларусаў. 

Машынскі, К. Усходняе Палессе / Казімір Машынскі; уклад., прадм., камент. У. Васілевіча; пер. Л. Салавей. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 528 с. [8] с.: іл. — («Беларускі кніга збор»: Серыя ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі). 

Казімір Машынскі (1887–1959) — сусветнавядомы польскі вучоны-этнограф, аўтар фундаментальных даследаванняў «Народная культура славян», «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» і інш. Асабліва цікавіла польскага вучонага самабытная народная культура ўсходняй часткі беларускага Палесся, якое шмат хто лічыць калыскай усяго славянства. Вынікам шматгадовага вывучэння жыцця і побыту палешукоў-беларусаў з’явілася грунтоўная манаграфія К. Машынскага «Усходняе Палессе», а таксама шэраг артыкулаў, якія і пададзены ў гэтым выданні.

Традиционная культура белорусов во времени и пространстве / А.В. Титовец [и др.] ; под науч. ред. А.В. Титовца. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 579 с. : ил. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-08-1627-6 : 89 750 р.
 
Издание посвящено исследованию традиционной народной культуры белорусов во времени и пространстве. Этническая культура белорусского народа изучается как в трансграничном пространстве, так и в материнском. Тематические рамки книги достаточно широки. Хронологически наряду с прошлыми столетиями она охватывает и начало XXI в.
Шпілеўскі, П.М. Беларусь у абрадах і казках /П.М.Шпілеўскі; пер. З рус. Аляксандра вашчанкі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 304с.
 
Вяртаннем на родную мову можна назваць кнігу перакладаў выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка, этнографа, краязнаўцы, фалькларыста, журналіста і тэатральнага крытыка Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, які ў самыя змрочныя часы нашай гісторыі адстойваў самабытнасць і таленавітасць свайго народа і спрыяў папулярызацыі фальклорнай спадчыны беларусаў сярод адукаваных чытачоў..
 
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў [Текст]: научное издание. У 6 т. Т. 4. У 2 кн. Кн. 2. Брэсцкае Палессе / А. М. Боганева [и др.]. - Мiнск: Вышэйшая школа, 2009. - 863 с. : ил. + 1 эл. опт. диск (CD-ROM).
 
 У другую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: танцавальнага фальклору, народных гульняў, народнай прозы, малых жанраў фальклору, замоў, традыцыйнага аддзення і народнага тэкстылю. Багата ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае аўтэнтычныя запісы народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі.