Роднае слова праз кнігу: далучаемся да праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё!"

Студэнты ПалесДУ актыўна падтрымалі рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і далучыліся да творчай акцыі «Чытай-роднае, сваё!».
Гэтая маштабная ініцыятыва, прапанаваная Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, накіравана на папулярызацыю беларускай культуры, роднай мовы, літаратуры, айчынных брэндаў і захаванне нацыянальных традыцый.
У межах праекта маладыя людзі падрыхтавалі адмысловы тэматычны матэрыял «Чытай-роднае, сваё!».
 
 
А ці задумваліся вы, чаму варта часцей выбіраць кнігі на беларускай мове?
 
 
Ёсць тры важныя прычыны, каб адкрыць для сябе свет айчыннага слова:
  • Адчуць унікальную прыгажосць. Беларуская мова – адна з самых мілагучных у свеце, а чытанне ў арыгінале дазваляе адчуць яе каларыт і багацце.
  • Пашырыць кругагляд. Сучасная і класічная беларуская літаратура прапануе глыбокія сэнсы, цікавыя сюжэты і адказы на актуальныя пытанні сучаснасці.
  • Падтрымаць сваё. Выбіраючы айчынную кнігу, мы зберагаем спадчыну і робім уклад у развіццё нацыянальнай культуры.


Чытаць па-беларуску – гэта цікава, актуальна і натхняльна!
Запрашаем кожнага далучыцца да праекта, падтрымаць роднае і папулярызаваць сваё!