Запрашаем пакаштаваць смачныя стравы беларускай кухні!
Опубликовано ср, 2026-02-18 08:51 пользователем osot
Цэнтр грамадскага харчавання Палескага дзяржаўнага універсітэта падтрымае праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб смачных стравах беларускай кухні.
У межах праекта Цэнтр грамадскага харчавання плануе ўключыць у сваё меню асаблівыя стравы беларускай кухні.
20 лютага наведвальнікі змогуць пакаштаваць салат “Беларускі”, бульбяныя пызы са смятанкай (сталоўка №1), салат "Світанак", біточкі “Па-беларуску” (сталоўка №2), філе куранят у сыры, салат з морквы (сталоўка №3) і іншыя.

Запрашаем пакаштаваць смачныя стравы беларускай кухні!










