#ДзеньРоднагаСвайго

Бібліятэка унiверсiтэта падтрымала праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб прыгажосці беларускага краю, аб меладычнасці роднай мовы, аб таленце беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, майстроў і вытворцаў!
Гэта больш, чым проста ідэя, – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру.  Праект прадставіў на сваім афіцыйным сайце МАРГ і заклікаў далучацца і дзяліцца сваімі пятнічнымі адкрыцццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.
У бiблiятэцы унiверсiтэта пятнiца пачалася c "Хвілінкі роднага слова". Студэнты групы 22СПС-1 вялі пошук слоў "Ціхамірнасць", "Натхненне", "Пяшчота", "Ветлівасць", "Удзячнасць" у тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы, а словы для пошуку ўзялі з цукерак   беларускай фабрыкі "Камунарка".
 

Хочацца, каб беларуская мова і культура сталі часткай нашага жыцця, каб мы з гонарам перадалі спадчыну і традыцыі нашага народа будучым пакаленням!