Сэрцам роднага слова краніся

“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, 
бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, 
эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”. 
                                                                Я. Сіпакоў
У бібліятэцы вучэбнага корпуса № 1 у рамках Тыдня роднай мовы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадставлены падручнікі, практыкумы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведачная літаратура, якія змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял па беларускай мове. У экспазіцыі пададзены ўсе раздзелы беларускага мовазнаўства, разглядаюцца асноўныя правілы і нормы ўжывання слоў і іх формаў, даецца характарыстыка стыляў, асвятляюцца пытанні арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі, шмат увагі надаецца культуры маўлення.