Тыдзень роднай мовы
“Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара”. (Пімен Панчанка.)
У паведамленнях моладзь адзначыла, што мова неабходна кожнаму, што яна выконвае не толькі камунікацыйную функцыю ў грамадстве, але і шмат іншых: праз мову пазнаём свет, спасцігаем гісторыю беларускай зямлі, далучаемся да культуры свайго народа. Дзяўчаты і юнакі падзяліліся сваімі думкамі адносна таго, якое месца ў жыцці асобнага чавека, сям’і, народа і краіны займае родная мова.
“Наша родная мова фарміравалася шмат стагоддзяў. Яшчэ нашы продкі карысталіся гэтай жа мовай. Калі так падумаць, наша мова прайшла вялікі і цяжкі шлях, каб мы ёю карысталіся і паважалі яе гісторыю”, – дадаў студэнт гр. 22ІТ-1 Данііл Гопта.
Дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый Наталля Мікалаеўна Базар аб’яднала паведамленні ў зборнік студэнцкіх выказванняў “Мова і я”. Урыўкі з прац студэнтаў можна прачытаць на фотаздымках.

