Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
20 лютага 2026 года студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і Году беларускай жанчыны. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культыры і навуцы Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч.
Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і з'яўляюцца важным укладам ва ўмацаванне культурнага патэнцыялу краіны.










