Родная мова – бясцэнная спадчына

Запрашаем наведаць выставу, якая прысвечана Дню роднай мовы і экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1).
“Роднае слова – святы ізумруд,” - так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба?  Жыве мова – жыве народ.  І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць і квітнець. 
На выставе прадстаўлены кнігі па гісторыі беларускай мовы, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі, правілы беларускай пунктуацыі і арфаграфіі, артыкулы пра сучасны стан беларускай мовы, творы беларускіх пісьменнікаў.