Лiцэiсты разам святкавалi Міжнародны дзень роднай мовы!

У ліцэі стала добрай традыцыяй штогод святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень – яшчэ адна магчымасць нагадаць словы Уладзіміра Караткевіча: «Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў!»
 
На працягу дня арганізатары свята, вучні 10 «Г» класа, вiншавалі ўсіх ліцэістаў, зарашалі прыняць удзел у конкурсах «Знаўцы беларускага фальклору», «Гістарычнае падарожжа ў літаратуру», «Хто такі?», «Імёны і прозвішчы» і падтрымлівалі добры настрой ліцэістаў і настаўнікаў.