Запрашаем прыняць удзел у Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”
Опубликовано чт, 2024-02-29 09:41 пользователем osot
Стартавала падрыхтоўка творчых работ да ўдзелу ў Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”, прысвечанай 110-годдзю беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Арганізатары Рэспубліканскай акцыі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Рэспубліканская акцыя праводзіцца з мэтай актуалізацыі і ўдасканалення сістэмы патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, укаранення ў практыку інавацыйных і эфектыўных формаў сацыякультурных камунікацый студэнцкай моладзі.
У Рэспубліканскай акцыі прымаюць удзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі – асобныя аўтары і творчыя аб’яднанні. Для ўдзелу ў конкурсе звяртацца ў АВРзМ (khlebus.n@polessu.by, tishkovets.a@polessu.by).











