Вечарына ў беларускай весцы

21 лютага 2020 года ў ліцэі ПалесДУ праводзілася мерапрыемства “Вечарына ў беларускай вёсцы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні  10-х класаў разам з класнымі кіраунікамі Паўловіч Тамарай Сяргееўнай і Дыдышка Раісай Іванаўнай падрыхтавалі цікавае выступленне. Было ўражанне, што мы на самой справе знаходзімся менавіта ў беларускай вёсцы далекіх часоў, дзе захаваліся беларускія традыцыі і звычкі. Дзяўчаты з хлопцамі жартавалі, спявалі песні, танцавалі, гулялі ў буларускія гульні. Вечарына прайшла цікава і весела.  Дзякуй за гэта нашым таленавітым вучням і настаўнікам.
Ралько Яна, 10”А” клас, Абраменя Аліна, 10”Б” клас.