Запрашаем пакаштаваць смачныя стравы беларускай кухні!

Цэнтр грамадскага харчавання Палескага дзяржаўнага універсітэта падтрымае праект "Кожная пятніца – роднае, сваё", аб’яўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Гэты праект – выдатны спосаб нагадаць кожнаму аб нашых каранях, аб смачных стравах беларускай кухні.

У межах праекта Цэнтр грамадскага харчавання плануе ўключыць у сваё меню асаблівыя стравы беларускай кухні. 

20 лютага наведвальнікі змогуць пакаштаваць салат “Беларускі”, бульбяныя пызы са смятанкай  (сталоўка №1), бульбяныя аладкі з грыбамі, катлеты “Папараць-кветка” (сталоўка №2), салат “Світанак”, каўбасы па-беларуску (сталоўка №3), салат “Агеньчык”, курыныя зразы (кафэ "Акваторыя") і іншыя.

 Запрашаем пакаштаваць смачныя стравы беларускай кухні!