Мова – ёсць душа…

Да Міжнароднага дня роднай мовы ва ўніверсітэцкім клубе адбылася імпрэза пад назвай «Маё захапленне – слова…». Студэнты, ліцэісты, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта сустрэліся з паэтэсай, перакладчыкам і журналістам Марыяй Уладзіміраўнай Кобец.
Удзельнікаў сустрэчы павіншала са святам роднай мовы начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Прыбаровіч Кацярына Аляксандраўна і прадставіла госцю свята. Студэнты факультэта банкаўскай справы Анастасія Максімюк, Дар’я Залатарова, Елізавета Бушыла, Надзея Бур’як, Вераніка Бурак чыталі вершы Марыі Кобец, якія прасякнуты любоўю да сваёй радзімы, роднай вёскі, прыроды. На працягу ўсёй сустрэчы адчувалася, што да нас завітала не проста паэтэса, а паэтэса-патрыётка, якая нясе ў аудыторыю святло і дабрыню. Марыя Уладзіміраўна спачатку распавяла пра свой погляд на родную мову, заклікала любіць яе, праяўляць любоў ў кожным нашым слове, у кожным гуку, больш чытаць і размаўляць на роднай мове. Потым крыху паведаміла пра сабе, пазнаёміла ўдзельнікаў з планамі на будучыню.
Вершы Марыі Кобец з’яўляюцца яскравым прыкладам высокай паэтычнай лірыкі, якія прасякнуты шчымлівай, але неабдымна светлай тугой. Марыя Кобец аўтар паэтычных зборнікаў: “Кроплі” (2011); “Палыновая квецень” (2016), з'яўляецца удзельнікам шэрагу калектыўных кніг: “Я приветствую мир” (зборнік паэтаў-медыкаў Берасцейшчыны, (2012); “Благословенный миг” (зборнік твораў Беларусі і Узбекістана, серыя “Сугучча сэрцаў”, (2013); “Зорка Венера” (зборнік твораў аўтараў Беларусі, (2016); “ARTESTIH” (анталогія Сусветнай паэзіі, г. Бялград, Сербія, (2016).
Дарэчы, наша зямлячка перакладае вершы з замежных моў, такіх як сербская, украінская, руская, чувашская, туркменская і інш. Студэнтка з Туркменістана Зарыпава Сэльбі чытала вершы на сваей роднай мове паэта Аннамухамеда Кіршэнава, а потым яны гучалі у перакладзе на беларускую мову ў выкананні Марыі Уладзіміраўны. Творчасць нашай зямлячкі вядома далёка за межамі нашай краіны. Вершы Марыі Кобец ў перакладах друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі, Туркменістане, Чачні, Чувашыі і інш.
На сустрэчы прысутнічала сяброўка нашай госці, паэтка Зінаіда Савіла, якая прачытала свае вершы на ўкраінскай і рускай мовах.
Час праляцеў імгненна. У дзень роднай мовы гучалі беларуская, руская, туркменская і украінская мовы, бо новая мова наўслых — гэта заўжды новы светапогляд.  Словы падзякі і пажаданні творчага натхнення і здзяйснення планаў ад імя ўсіх прысутных выказала прарэктар Власава Святлана Віктараўна.
У заключэнні хочацца прывесці цытату з прадмовы Алеся Карлюкевіча да кнігі “Палыновая квецень”: “Колеры  яе паэзіі падобныя да тых красак і фарбаў, якімі расквечаны атуляючы паэтэсу край. Мне падаецца, што аўтар кнігі «Палыновая квецень» магла б быць і таленавітым мастаком, жывапісцам, бо настолькі вобразна і рэльефна, настолькі шматаблічна па колеравай гаме праз яе радкі паўстае Палессе. І складваецца ўражанне, што Марыя Кобец – вандроўніца не толькі па ваколіцах вёскі Валішча, роднай Піншчыны. Яна – вандроўніца па Палескаму свету. І прыносіць да чытача з гэтых вандровак святло і цемень, туманы і світанні, колеры вады і неба, прыносіць усю прастору, за якую яшчэ і нясе адказнасць як Паэт. Адказнасць за рэкі і лясы, за зямлю і неба, за Чалавека, якому верыць, на якога спадзяецца, ад якога чакае дабрыні і пяшчоты, разумення і спагады…