Мая мова – беларуская!

Літаратурна-музычная кампазіцыя  “Свята роднай мовыадбылася 20 лютага ў чытальнай зале  бібліятэцы. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага.    
Галоўнай мэтай мерапрыемства было выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і развіццё цікавасці да роднай мовы. На свяце гучала шмат добрых вершаў і  беларускіх песень. Праз усе выступленні, поўныя пяшчоты да роднай мовы, чырвонай стужкай праходзіла думка, што свята беларускай мовы  – гэта сапраўднае свята любові да роднай мовы і сваіх каранёў.
Студэнты групы 17ФіК- 6 факультэта банкаўскай справы падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю і плакаты аб роднай мове. Супрацоўнікі бібліятэкі экспанавалі выставу літаратуры “Адкуль наш род і наша мова”. У экспазiцыi прадстаўлены кнігі і матэрыялы пра беларускую мову, пра першых беларускіх асветнікаў – Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, песняроў беларускай зямлі Янку Купалу і Якуба Коласа.
Віншуем вас, сябры, са святам роднай мовы! Дзякуем усіх, хто прыняў удзел у яго арганізацыі і правядзенні. Самыя цёплыя словы падзякі гаворым натхняльніку гэтага свята, хто кожны дзень нясе святло роднай мовы не толькі ў студэнцкую аўдыторыю, але і ў душы сваіх субяседнікаў: выкладчыку кафедры замежных моў Любоў Пятроўне Місюкавец.
Спадзяемся, што ўсе атрымалі прыемную асалоду, цудоўны настрой і паглыбілі свае веды па роднай мове, літаратуры і беларускім фальклоры.