Літаратурна-музычная кампазіцыя “Зорка Максіма Багдановіча”

29 снежня ў чытальнай зале бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю вялікага беларускага паэта.
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. У гэтым мы пераканаліся паслухаўшы песні на словы М. Багдановіча: “Вераніка”, “Лявоніха”, “Маёвая песня”. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Вельмі прыемна было пачуць прыгожае дэкламаванне вершаў Максіма Багдановіча ў выкананні нашай моладзі. Выразнасць, эмацыянальнасць прыемна ўразілі ўсіх прысутных.