Новости библиотеки

З кнігай ў аб'ектыве

У рамках Тыдня роднай мовы, чытачы бібліятэкі з задавальненнем сфатаграфаваліся з кнігай, якая ім падабаецца.
Першыя удзельнікі BOOK-СЭЛФІ :
Дарохіна Валерыя Рыгораўна (група 21ЛМК-1), яе любімы твор - “Людзі на балоце” Івана Мележа;  
Дранчук Дар'я Ігараўна (група 21ФиК-2)  з кнігай Iвана Шамякіна “Сэрца на далоні”;
Калянчук Ягор Валер'евіч, ліцэіст “11 Б” класа, якому да спадобы прыйшлася кніга “Беларусь. Зямля песняроў” Анатоля Кляшчука;
Пархоменка Мілана Яўгенаўна (група 19ПД-1), яе уразіла “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, складальнiк Аляксандр Суша.
 

Сэрцам роднага слова краніся

“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, 
бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, 
эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”. 
                                                                Я. Сіпакоў
У бібліятэцы вучэбнага корпуса № 1 у рамках Тыдня роднай мовы арганізавана выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадставлены падручнікі, практыкумы, вучэбна-метадычныя выданні, слоўнікі і даведачная літаратура, якія змяшчаюць тэарэтычны і практычны матэрыял па беларускай мове. У экспазіцыі пададзены ўсе раздзелы беларускага мовазнаўства, разглядаюцца асноўныя правілы і нормы ўжывання слоў і іх формаў, даецца характарыстыка стыляў, асвятляюцца пытанні арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу і пунктуацыі, шмат увагі надаецца культуры маўлення.

Чытайце па-беларуску!

Бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу "Чытаем па-беларуску". На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.  
Мілагучную, яскравую, блізкую сэрцу беларускую  мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ёй валодае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. 
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)

BOOK-СЭЛФІ "Мой партрэт з любімай беларускай кнігай"

"Сэлфі" (ад англ. self-сам) трывала ўвайшло ў наша жыццё. Яго робяць і простыя людзі, і знакамітасці, і палітыкі. Для сэлфі людзі выбіраюць самыя розныя месцы. А чаму б не сфатаграфавацца ў бібліятэцы? Тым больш, што нагода ёсць!
З 19.09.2022 па 23.09.2022 праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, у рамках якога праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Усім чытачам бібліятэкі, якія наведаюць у гэты час абанемент навуковай і мастацкай літаратуры, будзе прапанавана сфатаграфавацца і расказаць, чаму дадзеная кніга самая любімая. Такім чынам вы падзеліцеся сваімі літаратурнымі перавагамі.
Вы спытаеце, як звязаны моднае захапленне і літаратура?

Да Тыдня роднай мовы

У бібліятэцы на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры вучэбнага корпуса №3 (каб.3221) экспануецца кніжная выстава "На крылах роднай мовы", прымеркаваная да Тыдня роднай мовы. На экспазіцыі прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, М. Багдановіча, І. Шамякіна, К. Крапівы, М. Танка, І. Навуменка і інш.

Бюллетень новых поступлений

Уважаемые преподаватели, сотрудники и студенты!

Предлагаем Вам ознакомиться с новыми книгами, поступившими в библиотеку в ИЮНЕ-АВГУСТЕ 2022 г

Книга - огромная сила

"Книга просвещает душу, поднимает и укрепляет человека, 
пробуждает в нём лучшие стремления, острит его ум и смягчает сердце". 

Теккерей
15 сентября – профессиональный праздник всех библиотекарей Беларуси, а точнее – День библиотек. К этой дате в читальном зале библиотеки экспонируется книжная выставка «Сила книги». В экспозицию вошли издания, посвященные истории книги и библиотеки, современному развитию библиотечного дела, информационно-справочное издание о вкладе нашей библиотеки в организацию учебного и научного процесса университета,  научные, научно-популярные и учебные пособия. Мы просмотрели некоторые интернет-сообщества книголюбов, прочитали отзывы людей о самых разных прочитанных ими книгах, и наиболее популярные из них собрали в рубрике «Это то, что нужно обязательно прочитать». Книги философского и психологического характера выделены в рубрику «И разве знание не сила?»  В центре экспозиции – книги, посвященные Национальной библиотеке Беларуси, которой исполняется в этом году 100 лет.

Что же делает человека образованным? Что может расширить кругозор, обогатить разум и душу?

Страницы

Подписка на RSS - Новости  библиотеки