Віншуем студэнтаў ПалесДУ, якія сталі пераможцамі VIII Рэспубліканскай выставы "Арт-Акадэмія"

Віншуем студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія сталі ўдзельнікамі VIII Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "Арт-Акадэмія". Мэта выставы -  садзейнічанне ўдасканальванню працы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, захаванню беларускіх нацыянальных традыцый, прапагандзе сучасных накірункаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, падтрымцы творчых ініцыятыў моладзі.Тэма-дэвіз выставы - "Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю".
Творчыя працы студэнтаў ПалесДУ былі высока ацэнены членамі журы. Экспазіцыя размясцілася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", якая бесперапынна дзейнічае ў Палацы Рэспублікі. У выставе прынялі ўдзел асобныя аўтары і студэнцкія калектывы, аматарскія аб'яднанні, студыі дызайна, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці ВНУ Рэспублікі Беларусь. Гледачы ўбачылі працы амаль усіх мастацкіх напрамкаў ад класічных формаў, да авангардызму.
Узнагароды былі ўручаны там жа, у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры", удзельнікаў і прызёраў павіншавала начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Іванаўна Пшанічная.
Пераможцамі сталі наступныя студэнты Палескага ўніверсітэта: Ягор Белавус - намінацыя "Акадэмія", Аліна Уласавец - намінацыя "Дэкаратыўны аб'ект", Дар'я Мельянчук - намінацыя "Глядацкія сімпатыі", дыпломам за ўдзел у выставе была адзначана Ірына Давідовіч.
Віншуем нашых дарагіх студэнтаў з перамогай! Жадаем ім і надалей творчых поспехаў на карысць універсітэта і Радзімы!