Біяграфія

Міхаіл Віктаравіч Цуба нарадзіўся 7 лістапада 1957 года  ў в. Навіна Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
  • У 1975 г. скончыў Хорастаўскую СШ. У 1975-77 гг. служыў  у групе савецкіх войск у Германіі.
  • З 1977-1978 гг. працаваў лесніком Хорастаўскага лясніцтва Старобінскага лясгаса.
  • З 1979-1985 гг. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Горкага па спецыяльнасці “Гісторыя і замежная (французская) мова”.
  • З 1985-1986 гг.  працаваў настаўнікам і намеснікам дырэктара ў Ананчыцкай і Бранчыцкай СШ.
  • З 1987-1988 гг. працаваў выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў Салігорскім гарадскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 69 (зараз педагагічнае вучылішча) і адначасова ў Салігорскім горна-хімічным тэхнікуме імя М. Торэза выкладаў французскую мову.
  • З 1989 – па 1992 гг. з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея.
  • З 1993-1996 гг. вучыўся на дзённым аддзяленні ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка.
  • У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларускі нацыянальны рух паміж дзвюма дэмакратычнымі рэвалюцыямі (1907- люты 1917 гг.)”. Па выніках абароны была прысуджана вучоная ступень кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”.
  • З 1996 па 2001 гг. быў навуковым супрацоўнікам пры аддзеле культуры Салігорскага гарвыканкама па музейнай справе, адначасова працаваў у філіяле камерцыйнай вышэйшай установы Інстытут фінансаў (г. Салігорск).
  • У 2004 годзе прысвоена навуковае званне “дацэнт”.
  • З 2001 года – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Пінскага дзяржаўнага вышэйшага каледжа Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
  • З  2003-2006 гг. вучыўся ў  дактарантуры пры кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка.
  • З 2006 - 2009 гг.  –  загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  • З 2010 па верасень 2017 г. – дацэнт кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права ПалесДУ.
  • З верасня 2017 г. – дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны ПалесДУ.
  • З сакавіка 2020 г. па 20.07.2021 г. - дацэнт кафедры міжкультурных камунікацый ПалесДУ.

Захапленні:
  • Спорт (футбол, хакей, тэніс, біятлон
  • Збіранне грыбоў
  • Наведванне музеяў, гісторыка-культурных мясцін і помнікаў
  • Літаратура і паэзія