Чытаем беларускую кнігу

Бібліятэка запрашае на абанемент навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221) на кніжную выставу «Беларуская палічка». У рубрыцы “Наша спадчына” сабраны творы класікаў беларускай літаратуры: Я. Коласа, Я. Купалы, І. Мележа, У. Караткевіча, М. Багдановіча і інш. Рубрыка “З любоўю ды малой радзімы” аб'яднала ў сабе ўспаміны, аповесці, вершы, апавяданні нашых землякоў. Завяршае выставу кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Жадаем вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, роднай краіны.