Рэспубліканская выстава-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці», прысвечаная 110-годдзю Максіма Танка

Сёння у нашым ўніверсітэце пачала работу Рэспубліканская выстава-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці», прысвечаная 110-годдзю Максіма Танка.


 

Арганізатарамі рэспубліканскага праекту з’яўляюцца: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а удзельнікамі выставы з’яўляюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

 
 

Ідэяй-дэвізам рэспубліканскай акцыі сталі радкі верша Максіма Танка «О Родная зямля! Ты – кніга вечнага жыцця», якія знайшлі свае вобразы ў адпаведнасці з намінацыямі: «Візуальны сэт. Я гэта люблю падарожжа», «Фотаканцэпт. Мне пару крыл дало юнацтва», «Летэрынг. Дзіўная родная мова», «Графіка. Метафары ў колеры». Тэмы любові да радзімы, паэзіі і часу, гісторыі і сэнсу, сінтэз паэтычнага слова, жывапісу, графікі, фатаграфіі, лічбавай творчасці дазваляюць пазнаёміцца з візуалізацыямі эстэтычных уражанняў і мастацкімі эксперыментамі студэнцкай моладзі.

 
 

Тэматычную экспазіцыю склалі больш за дзве сотні твораў з двадцаці чатырох высшых навучальных устаноў. Рэспубліканскі праект «Грані творчасці» – яркая старонка ў шматгранным мастацкім жыцці студэнцкай моладзі нашай краіны, ён фарміруе каштоўнасныя адносіны студэнтаў да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны.
Мы запрашаем усіх азнаёміцца з выставай.