21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы

17 лістапада 1999 года Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Першыя ўрачыстасці прайшлі ў 2000 годзе. Генеральная Асамблея ААН падтрымала ініцыятыву пра абвяшчэнне свята ў 2002 годзе ў Рэзалюцыі № Α/RES/56/262. Яна заклікала краін-удзельніц спрыяць захаванню і абароне моў народаў свету.
Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню самых дасканалых і распрацаваных моў. Гэта значыць, што яна займае належнае ёй месца не толькі сярод славянскіх моў. На ёй створана багатая пісьмовая спадчына. Гэта і праблема нашай ідэнтыфікацыі і нацыянальнасці. Мы не павінны знікнуць як народ.
Тэма Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе - "Мовы без межаў". У ЮНЕСКА распавялі, што ў многіх частках свету межы паміж дзяржавамі былі штучна навязаныя-праведзены адвольна, часта падзяляючы абшчыны, якія стагоддзямі пражывалі на той ці іншай тэрыторыі. Такі працэс прывёў да ўзнікнення канфліктаў ва ўсім свеце. "Лінгвісты, якія спецыялізуюцца на трансгранічных мовах, адзначаюць, што для такіх супольнасцяў вельмі часта афіцыйных межаў "не існуе". Яны працягваюць гандляваць, дзяліцца культурнымі традыцыямі і мець зносіны на адзінай мясцовай мове.
21 лютага 2020 года, у межах свята роднай мовы ў ПалесДУ, выкладчыкам кафедры лінгвістыкі і бізнес-камунікацый Місюкавец Л.П., праведзены конкурсы на лепшую газету, рэкламу, крыжаванку, прэзентацыю сярод студэнтаў банкаўскага і эканамічнага факультэтаў. Лепшыя работы былі размешчаны на стэндзе кафедры і ў чытальнай зале вучэбнага корпуса  №3.
Дзякуем студэнтам за актыўнасць.