Дзейнасць студэнцкай навукова-даследчай лабараторыi “Спадчына”

Піншчына як складовая частка Палесся – край вельмі багатай гісторыі і культуры, самабытных звычаяў, песняў, сваеасаблівых народных промыслаў.
Сама непаўторнасць нашага краю патрабуе да сябе павышанай увагі. Самым жыццём, самым лёсам нам наканавана праводзіць навукова-даследчую працу гістарычнага, эканамічнага і асабліва краязнаўча-турыстычнага характару, каб на гэтай багатай спадчыне выхоўваць нашу студэнцкую моладзь.
Менавіта такога накірунку краязнаўчыя задачы вырашае створаная ў 2006 годзе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Спадчына”.
СНДЛ “Спадчына” кафедры гiсторыка-культурнай спадчыны Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта ажыццявіла і працягвае рэалізацыю шматлікіх навукова-краязнаўчых праектаў:
  • Штогод у электроннай форме выходзіць этнаграфічны каляндар ”Родная старонка”.
  • Кожны год 21 лютага праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя “Дню роднай мовы”.
  • Распрацавана картасхема баёў Пінскага партызанскага злучэння з карнікамі і подзвіга братоў Цубаў.
  • Створана картасхема турыстычных маршрутаў, звязанных з гісторыяй і культурнай спадчынай Пінска і Пінскага раёна.
  • Прымаецца актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях.
  • Адбываецца правядзенне тэматычных экскурсій.
  • Аказваецца дапамога па краязнаўчай праблематыцы шматлікім установам горада Пінска.