21.02.2018 Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага бібліятэка сумесна з аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю запрашае аматараў паэзіі на творчую сустрэчу «Маё захапленне – слова…» з паэткай Марыяй Кобец, якая адбудзецца ў 14.20  ва ўніверсітэцкім клубе (вучэбны  корпус № 3, вул. Пушкіна, 4). 
Марыя Уладзіміраўна Кобец - аўтар паэтычных зборнікаў «Кроплі» (2011), «Палыновая квецень» (2016), член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага Фонду культуры (2010), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012), рэдактар аддзела навін карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст».