Форум выпускнікоў ПАШ-школ

«Будучыня працы» – менавіта так гучаў дэвіз сустрэчы ў Мінску, на якую сабраліся каля 40 выпускнікоў ПАШ-школ з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізстана, Расіі, Украіны і Узбекістана, у якiм прыняў удзел студэнт 1 курса эканамічнага факультэта Віталь Ярмош (гр. 18ММТ-1).
 На працягу трох тыдняў удзельнікі форума разглядалі ў межах варкшопаў кампетэнцыі, якія патрэбныя ў межах канцэпцыі «new work». Падчас працы выпускнікам дапамагалі эксперты па «new work» з берлінскіх кампаній «AllesRoger» і «Accelerate Academy».
Падчас варкшопаў іх удзельнікі распрацоўвалі ўласную візію будучыні працы, а таксама стратэгіі зменаў паводле канцэпцыі «Fixed and Growth Mindset», разглядалі няўдала пастаўленыя мэты і фармулявалі новыя паводле прынцыпа «SMART», распрацоўвалі вырашальныя прынцыпы ў звязку з сваімі біяграфіямі і факусавалі асабістыя рэсурсы, якія могуць дапамагчы ім падчас пастаноўкі мэтаў.
Акрамя таго, удзельнікі пазнаёміліся з Мінскам у звязку са зменамі, якія адбываюцца ў працоўнай сферы: яны наведалі працоўныя месцы ў крэатыўна-інавацыйным квартале «Кастрычніцкая» ды IT-кампанію EPAM.
У апошні дзень выпускнікі генеравалі ідэі праектаў па развіцці кампетэнцый для новага свету працы і здзіўлялі крэатыўнымі прэзентацыямі ў межах майстэрні будучыні.