Свята Беларускай мовы

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
 (Я. Колас)

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) экспануецца кніжная выстава «Родная мова – бясцэнная спадчына».
 Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Запрашаем усіх жадаючых!


Дынаміка літаратурнай нормы сучаснай беларускай мовы [Текст] / Н. П. Еўсіевіч [и др.]; Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і янкі Купалы". - Мінск: Беларуская навука, 2015. - 440 с.
Манаграфія прысвечана аналізу змен і заканамернасцей пісьмовай беларускай мовы на рубяжы ХХ-ХХІ стст.
У даследаванні абагульнены асаблівасці сучаснага слоўнікавага складу, прадстаўлены новы лексічны матэрыял, які актыўна выкарыстоўваецца ў СМІ. Прадстаўлена сістэмнае суаднясенне кадыфікаваных словазмяняльных, слова-ўтваральных, сінтаксічных норм і моўнай практыкі.

 

Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы [Текст] / Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і янкі Купалы"; сост. А. М. Булыка. - Мінск : Беларуская навука, 2015. - 1038 с.
Даецца тлумачэнне i словаўтваральная характарыстыка лексікi беларускай лiтаратурнай мовы XIV – XVIII ст.ст.

 

Беларуская мова і мовазнаўства: XIX стагоддзе [Текст]: манаграфія / І. А. Гапоненка [и др.] ; рэд. М. Р. Прыгодзіч ; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. - Мінск: БДУ, 2013. – 147с.
У манаграфіі аналізуюцца асаблівасці станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст. у галіне лексікі, графікі і арфаграфіі, анамастыкі, даследуецца лінгвістычная спадчына П. Шпілеўскага і І. Насовіча.

 


 
Венедзіктаў, С. В.  Беларуская мова. Юрыдычная лексіка [Текст]: вучэбны дапаможнік для курсантаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях: дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь / С. В. Венедзіктаў,
С. І. Даніленка. - Мінск : Издательство Гревцова, 2013. - 152 с.
 
У вучэбным дапаможнку змешчаны тэарэтычны матэрыял па сх раздзелах курса Беларуская мова. Юрыдычная лекска . Для засваення замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры малення прапануюцца практычныя заданн, якя маюць выразную прафесйную (юрыдычную) накраванасць. Вучэбны дапаможнк утрымлвае шэраг спецыяльных тэкста юрыдычнай тэматык для перакладу.

 

 Багамолава, А. М. Стылістыка і культура беларускага маўлення [Текст]: учебное пособие / А. М. Богомолова, Г. К. Семянькова. - Минск: Издательство Гревцова, 2012. – 304 с.
У вучэбным дапаможнiку даецца падрабязная характарыстыка функцыянальных стыляў (у тым лiку канфесiйнага) сучаснай беларускай мовы: апiсваюцца падстылi, жанры, лексiчныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя асаблiвасцi; разглядаюцца камунiкатыўныя якасцi маўлення i сродкi iх рэалiзацыi. Прапануюцца разнастайныя по змесце i мэце практычныя заданнi, накiраваныя на авалоданне i замацаванне тэарэтычнага матэрыялу курса, удасканаленне ўменняў выкарыстоўваць атрыманыя веды пры аналiзе моўных з`яў i фактаў. Дапаможнiк змяшчае тэксты розных стыляў для аналiзу, прыкладны парадак лiнгвiстычнага аналiзу тэкстаў, узоры тэкстаў, спiс лiтаратуры.

 

Дзятко, Д. В.  Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990-2011 гг.) [Текст]: навуковы даведнік / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка". - Мінск: [б. и.], 2011. - 400 с.
У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па беларускай мове, прадстаўленыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата або доктара навук і абаро­неныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня 1990 г. па 2011 г. У кожным з артыкулаў падаецца інфармацыя пра тэму даследавання, вучоную ступень, спе­цыяльнасць, навуковага кансультанта (кіраўніка), установу, у якой падрыхтавана дысертацыя, дату абароны, савет па абароне, апанентаў, мэту дысертацыйнага даследавання.

 

Сучасная беларуская арфаграфія [Текст]: акадэмічны даведнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Iнстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; сост.: І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцевіч, А. А. Лукашанец. - Минск: АВЕРСЭВ, 2012. - 272 с.
У даведніку тлумачацца асноўныя правілы сучаснага беларускага правапісу, уведзеныя ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. Даецца тлумачэнне асноўных змен і ўдакладненняў, якія ўнесены ў правапісныя нормы, што дзейнічалі з 1959 года. Кніга таксама змяшчае спісы слоў сучаснай беларускай мовы, у якіх адбыліся змены ў напісанні, а таксама слоў, правапіс якіх можа выклікаць пэўныя цяжкасці.