Дзень роднай мовы

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.  
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю  жыцця век.
Віктар Швед
 
Калі ты думаеш аб лёсе сваёй мовы – значыць, не ўсё яшчэ страчана. Калі ты чуеш яе – ці то сучасную літаратурную,  ці  змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную – ведай, што гэта ўсё яна – наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.
У рамках акцыі “Жыву ў Беларсі і тым ганаруся” 21 лютага ўжо другі год запар у ліцэі ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы. Апранутыя ў нацыянальныя строі вучні-валанцёры правялі некалькі акцый: “Размаўляй з намі па-беларуску” (на пытанні па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі трэба было адказаць па-беларуску),  “Папацей, грамацей!” (успомніўшы правілы па арфаграфіі беларускай мовы, у прапанаваных сказах неабходна было ўставіць прапушчаныя літары), “Збяры прыказку” (з прапанаваных слоў скласці прыказку), “Любімыя словы”(складалі плакат, на якім кожны мог напісаць сваё улюбёнае беларускае слова), “Вершы ў кішэні” (за ўдзел ва ўсіх папярэдніх акцыях валанцёры дарылі аркуш з вершаванымі радкамі пра беларускую мову славутых мастакоў роднага слова). Падрыхтавалі і правялі  акцыі вучні 11 “Б” разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Магер Н.У.