Да 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі

З мэтай знаёмства з жыццём і творчасцю знакамітых пісьменнікаў і ў рамках года кнігі, 12 лістапада у бібліятэцы арганізавана музыкальна-літаратурная гасціная «Нас голас Купалы да творчасці кліча», прысвечаная 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Якуб Колас і Янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Ліцэісты і супрацоўнікі, якія прысутнічалі на вечарыне, пазнаеміліся з прэзентацыяй аб жыцці і творчасці паэтаў “Песняры беларускай зямлі”, віртуальна вандравалі па музеям Я.Купалы і Я.Коласа. Падчас вечарыны прагучалі вершы Купалы і Коласа, песні, напісаныя на іх творы.
Падрыхтаваная з гэтай нагоды кніжная выстава «Знакавыя постаці Беларусі» дапаўняла вечарыну.