Да 125-годдзя Максiма Багдановiча

29 снежня  ў чытальнай зале бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю вялікага беларускага паэта.
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Вядучая літаратурна-музычнай кампазіцыi бiблiятэкар Дубойская Таццяна Мiкалаeўна паведамiла моладзi aб жыццi i творчасцi паэта, прадставiла выставу яго твораў.    Гучалi песні на словы М. Багдановіча “Вераніка”, “Лявоніха”, “Маёвая песня”. Удзельнiкi мерапрыемства прыгожа дэкламавалi вершы паэта. Выразнасць, эмацыянальнасць прыемна ўразілі ўсіх прысутных.