В мероприятиях, посвященных столетию окончания Первой мировой войны принял участие к.и.н., доцент кафедры историко-культурного наследия Цуба М.В.

11 лістапада 2018 года на Піншчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны.
У гэты дзень, які шырока адзначаўся ва ўсім свеце, на Піншчыне ўшанавалі памяць ахвяр дадзенай вайны і ўспомнілі аб падзеях таго часу. У 1915-1917 гг. праз тэрыторыю Пінскага рэгіёна праходзіла лінія фронта. На месцы аднаго з баёў у вёсцы Невель прайшоў мітынг, падчас якога адбылася цырымонія адкрыцця і ўстанаўлення ўнутры капліцы мемарыяльнай дошкі, прысвечанай вышэй адзначанным падзеям.
Актыўны ўдзел у дадзеных мерапрыемствах прыняў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Цуба Міхаіл Віктаравіч, які ў сваім выступленні падчас мітынга паведаміў прысутным аб падзеях гэтай кровапралітнай вайны і даў інтэрв’ю тэлеканалу “Пінск”.